ЭВАЛЮЦЫЯ ГАДЖЭТАЎ
як разумныя прылады захапілі свет
Першымі гаджэтамі, якімі карыстаўся чалавек мільёны гадоў таму, былі камяні і палкі для здабычы ежы і агня. Але для чалавека сучаснага гаджэты – гэта смартфоны, гульнявыя кансолі, GPS-навігатары, электронныя кнігі, разумныя гадзіннікі, робаты-пыласосы і безліч іншых прыладаў, якія спрашчаюць наша жыццё.

Сёння смартфон можа ўключаць чайнік, фітнэс-бранзалет — падказваць найбольш эфектыўныя практыкаванні, а пыласос — прыбіраць кватэру, пакуль вы на працы. Але на тое, каб зрабіць гаджэты разумнымі, спатрэбіліся сотні і сотні гадоў.
Разам з ультрабукам HONOR Magicbook мы пачынаем праект «Магія тэхналогій».
Мы згадаем прабацькоў сучасных гаджэтаў, без якіх нам ужо складана ўявіць сваё жыццё. Адны з іх, бясконца ўдасканальваючыся, сталі нашымі разумнымі памочнікамі. Іншыя сцерліся з памяці і сышлі ў нябыт. Але ўсе яны, кожны ў свой час, былі сапраўдным тэхналагічным прарывам.
Разам з ультрабукам HONOR Magicbook мы пачынаем праект «Магія тэхналогій».

Мы згадаем прабацькоў сучасных гаджэтаў, без якіх нам ужо складана ўявіць сваё жыццё. Адны з іх, бясконца ўдасканальваючыся, сталі нашымі разумнымі памочнікамі. Іншыя сцерліся з памяці і сышлі ў нябыт. Але ўсе яны, кожны ў свой час, былі сапраўдным тэхналагічным прарывам.
Перавагі ультрабука HONOR Magicbook
Сучасны дысплэй
Высокае пашырэнне 1920х1080 з тонкімі рамкамі і 100% каляровым ахопам sRGB, а таксама функцыяй абароны зроку.
Магутны акумулятар і адна зарадная прылада для ўсіх гаджэтаў
Больш за 10 гадзін працы ў стандартным рэжыме і хуткая зарадка 66 Вт. Магчымасць выкарыстоўваць менш дротаў. Смартфон можна падключыць да ноўтбука дзякуючы тэхналогіі NFC.
Новае пакаленне працэсараў Intel
Прырост прадукцыйнасці да 21% у параўнанні з папярэднім пакаленнем працэсараў.
Сучасны і магутны SSD-накапляльнік
Хуткасць перадачы даных вышэйшая ў 6 разоў.
Тонкі і лёгкі
Усяго ад 1,38 кг і тонкі прэміяльны корпус з алюмінію.
Сканер адбітка пальца
А таксама іншыя функцыя для бяспекі карыстальніка.
З чаго ўсё пачалося?
Можна вылучыць некалькі вынаходніцтваў, так званых «кітоў тэхналогій», без якіх сучасныя гаджэты былі б немагчымыя.
Напачатку XIX стагоддзя французскі даследчык Нісефор Ньепс доўга біўся, спрабуючы зафіксаваць выявы на розных матэрыялах пры дапамозе хімічных рэчываў, і ўрэшце здабыў поспех. Прарыву ўдалося дамагчыся дзякуючы бітуму, які Ньепс нанёс на алавяныя пласцінкі. Ягоны кадр «Выгляд з акна ў Ле Гра», зроблены з дапамогай камеры-абскуры ў 1826 годзе, лічыцца першай вядомай фатаграфіяй.
«Выгляд з акна ў Ле Гра». Здымак быў зроблены з дапамогай камеры-абскуры – цёмнай скрыні з маленькай адтулінай у адной са сценак. Прамяні святла, праходзячы праз яе, выводзілі відарыс на процілеглую сценку скрыні.
Здымак быў зроблены з дапамогай камеры-абскуры – цёмнай скрыні з маленькай адтулінай у адной са сценак. Прамяні святла, праходзячы праз яе, выводзілі відарыс на процілеглую сценку скрыні.

Аднак гэтая тэхналогія, названая геліяграфіяй, мела шмат хібаў і не давала рэальнай карцінкі: выява атрымлівалася занадта кантраснай, а дробныя дэталі губляліся.

Пазней Ньепс пачаў супрацоўнічаць з такім жа эксперыментатарам Луі Дагерам. У 1837 годзе, ужо пасля смерці свайго паплечніка, той вынайшаў спосаб праяўляць малюнак на пласцінах, пакрытых срэбрам і апрацаваных ёдам, з выкарыстаннем пароў ртуці. Новая тэхналогія кардынальна адрознівалася ад геліяграфіі, і вынаходнік даў ёй сваю назву – дагератыпія.

Ідэя распаўсюджваць вынаходку па падпісцы правалілася праз непад'ёмны для масавага спажыўца кошт. Дагера выратавала толькі тое, што фізік Франсуа Араго на пасяджэнні Парыжскай акадэміі навук у студзені 1839-га распіярыў адкрыццё. Правы на тэхналогію выкупіў урад, а Дагер і сын Ньепса Ісідор атрымалі пажыццёвую пенсію.

«Майстэрня»
Менавіта гэты кадр Араго паказаў на пасяджэнні Парыжскай акадэміі навук.

У той жа час іншыя вучоныя ламалі галовы над тым, як удасканаліць тэхналогію перадачы інфармацыі на вялікія адлегласці. Старажытны чалавек перадаваў розныя сігналы яшчэ да з'яўлення пісьменнасці: разводзіў вогнішчы, грукаў у барабаны, перастукваўся — усё гэта можна лічыць прымітыўнымі тэлеграфамі.

У 1792 годзе француз Клод Шап прыдумаў аптычны тэлеграф. Магчыма, ён натхняўся ветракамі, якія тады было шмат.
Паміж гарадамі ставілі адмысловыя вежы з вялізнымі крыламі семафораў — тэлеграфісты перадавалі паведамленні, рухаючы крылы на вежах. Шап прыдумаў для гэтага спецыяльную мову, за хвіліну можна было адправіць на найбліжэйшую станцыю да двух слоў.

Самая доўгая лінія такога тэлеграфа цягнулася з Пецярбурга да Варшавы – больш за 1200 кіламетраў! Паведамленне магло даходзіць з аднаго канца ў другі за 15 хвілін.

Але такі спосаб перадачы інфармацыі быў недасканалым: патрабавалася не толькі шмат чалавечых рэсурсаў, а яшчэ і добрае надвор'е.

Вось так выглядаў тэлеграф Шылінга
У 1832 годзе рускі навуковец Павел Шылінг стварыў першы электрамагнітны тэлеграф. Пяць магнітных стрэлак на шаўковых нітках рухаліся ўнутры катушак з вялікай колькасцю віткоў дроту (мультыплікатараў). У залежнасці ад напрамку току магнітная стрэлка рухалася, а разам з ёй паварочваўся і невялікі кардонны дыск.

Выкарыстоўваючы арыгінальны код, складзены з камбінацый адхіленняў дыска шасці мультыплікатараў, можна было перадаваць усе літары алфавіта і нават лічбы.
У 1832 годзе рускі навуковец Павел Шылінг стварыў першы электрамагнітны тэлеграф. Пяць магнітных стрэлак на шаўковых нітках рухаліся ўнутры катушак з вялікай колькасцю віткоў дроту (мультыплікатараў). У залежнасці ад напрамку току магнітная стрэлка рухалася, а разам з ёй паварочваўся і невялікі кардонны дыск.

Выкарыстоўваючы арыгінальны код, складзены з камбінацый адхіленняў дыска шасці мультыплікатараў, можна было перадаваць усе літары алфавіта і нават лічбы.

Свае электрамагнітныя тэлеграфы і коды да іх прыдумалі таксама ў Германіі і Вялікабрытаніі, а ў ЗША тэлеграф запатэнтаваў Самюэль Морзэ ў 1840 годзе.

Вялікая заслуга амерыканца – вынаходніцтва тэлеграфнага кода, дзе літары алфавіта былі прадстаўленыя камбінацыяй кароткіх і доўгіх сігналаў — «кропак» і «працяжнікаў» (азбука Морзэ).
Свае электрамагнітныя тэлеграфы і коды да іх прыдумалі таксама ў Германіі і Вялікабрытаніі, а ў ЗША тэлеграф запатэнтаваў Самюэль Морзэ ў 1840 годзе.

Вялікая заслуга амерыканца – вынаходніцтва тэлеграфнага кода, дзе літары алфавіта былі прадстаўленыя камбінацыяй кароткіх і доўгіх сігналаў — «кропак» і «працяжнікаў» (азбука Морзэ).
Але заставалася нявырашанай праблема перадачы інфармацыі між кантынентамі: як працягнуць драты на тысячы кіламетраў праз Атлантычны акіян?

У 1858 годзе найбуйнейшыя на той момант ваенныя караблі Вялікабрытаніі і ЗША разматалі па дне акіяна гіганцкі клубок меднага дроту даўжынёй 530 тысяч кіламетраў і вагой 3000 тон. У наступныя гады тэлеграфныя лініі працягнулі па ўсім свеце.

У пачатку 1850-х італьянец Антоніа Меучы прыйшоў да высновы, што электрычны ток можа станоўча ўплываць на здароўе людзей. Аднойчы ён падлучыў правады да вуснаў пацыента, а сам пайшоў у іншы пакой, дзе стаяў генератар. Калі доктар уключыў прыладу, то пачуў крык пацыента так выразна, нібы стаяў побач з ім.

Меучы працягнуў эксперыменты і намаляваў чарцяжы апарата, які назваў тэлектрафонам. Але зарэгістраваць сваё вынаходніцтва ў італьянца не атрымалася.

У 1861 годзе нямецкі фізік Ёган Філіп Рэйс прадэманстраваў прататып сучаснага тэлефона. Прылада вучонага магла перадаваць музычныя тоны і прамову чалавека па правадах. Апарат, які Рэйс назваў Telephon, меў мікрафон, гальванічную батарэю і дынамік.
Сцвярджаецца, што першае паведамленне, якое фізік перадаў па тэлефоне, гучала так: «Das Pferd frisst Keinen Gurkensalat» («Конь не есць салату з агуркоў»). Абсурднасць сказанага дазваляла пераканацца ў тым, што словы былі пачутыя правільна.

Подпіс на выяве: Успаміны [Аляксандра] Грэхэма Бэла. Мне было 11 гадоў, калі Філіп Рэйс упершыню перадаў гукі праз электрычнасць.
Нягледзячы на ўсе папярэднія вынаходкі, лаўры першаадкрывальніка дасталіся Аляксандру Грэхэму Бэлу, які ў 1876 годзе атрымаў патэнт на прыладу пад назвай «гаворачы тэлеграф». Трубка Бэла магла і перадаваць, і прымаць сігнал. У тэлефоне не было званка, а працаваў ён на адлегласці, не большай за 500 метраў.

Бэл доўгі час афіцыйна лічыўся вынаходнікам тэлефона, і толькі ў 2002 годзе Кангрэс ЗША перадаў гэты статус Антоніа Меучы.

Да ўдасканалення як тэлеграфа, так і тэлефона прыклаў руку Томас Эдысан, якога мы больш ведаем як вынаходніка лямпачкі напальвання. Ён замяніў у мікрафоне вугальны парашок на вугальны стрыжань — такія мікрафоны выкарыстоўваліся на працягу амаль ста гадоў. Гэта значна палепшыла сувязь і зрабіла тэлефоны побытавымі апаратамі. Да 1910 года па ўсім свеце было ўжо больш за 10 мільёнаў тэлефонаў.

Так выглядаў апарат Аляксандра Бэла

У Беларусі Дзень радыё адзначаецца 7 мая. У 1895 годзе ў гэты дзень рускі фізік Аляксандр Папоў прадэманстраваў прыладу для рэгістрацыі электрамагнітных усплёскаў падчас навальнічных разрадаў. Праз год ён жа перадаў радыёпаведамленне з аднаго будынка ў іншы.
Італьянец Гульельма Марконі таксама сканструяваў падобную прыладу, але паказаў яе публіцы на год пазней за Папова. Можна сказаць, што і Папоў, і Марконі вынайшлі радыёперадачу незалежна адзін ад аднаго.
Пасылаць у эфір голас з музыкай тады яшчэ не ўмелі — можна было толькі зафіксаваць радыёхвалі непадалёк. Сігнал перадавалі з дапамогай азбукі Морзэ. Па сутнасці, першае радыё ўяўляла сабой бесправадны тэлеграф, прычым нязручны.

Для перадачы гуку ці іншай інфармацыі сігнал трэба было мадуляваць, а апараты Папова і Марконі не дазвалялі гэтага зрабіць. Каб паўплываць на частату або амплітуду хвалі, патрэбныя былі дэталі, здольныя мяняць ток, які праз іх праходзіць. Гэтымі элементамі сталі радыёлямпы. Нягледзячы на ўсе недахопы, яны дазволілі стварыць паўнавартаснае радыё і распрацаваць мноства іншых карысных рэчаў: ад радыёкіраванай тэхнікі да тэлебачання і радараў. Нават ежа ў мікрахвалёвых печах разаграваецца менавіта дзякуючы гэтаму.

Наступным крокам стала вынаходніцтва тэхналогій для перадачы выявы. Першай тэлевізійнай сістэмай лічыцца распрацоўка нямецкага інжынера Паўля Ніпкава, зробленая яшчэ ў 1884 годзе.
Ён вынайшаў дыск, з дапамогай якога малюнак ператвараўся ў электрычныя імпульсы. На дыску па спіралі размяшчаліся адтуліны, а насупраць яго ўсталёўваўся фотаэлемент. Ніпкаў круціў прыладу над малюнкам ці аб'ектам. Святло пранікала праз адтуліны дыска і ператваралася фотаэлементам у электрычныя сігналы. Гэта стала пачаткам механічнага тэлебачання.

Уладзімір Зварыкін і трубкі, якія ён распрацаваў
Дзякуючы дыску Ніпкава, у 1925 годзе шатландскі інжынер Джон Бэрд дамогся перадачы выяў твараў людзей. Пазней ім жа была распрацаваная і першая тэлесістэма, здольная перадаваць рухомыя выявы.

У 1933 годзе амерыканскаму інжынеру расійскага паходжання Уладзіміру Зварыкіну ўдалося вынайсці катодную трубку, якая і па сёння з'яўляецца асноўнай часткай большасці тэлевізараў.

Развіццё механічных сістэм працягвалася практычна да канца Другой сусветнай вайны, пакуль не было цалкам выцеснена электроннымі прыладамі.

Што тычыцца з'яўлення камп'ютара, то немагчыма назваць пэўную дату, калі ён з'явіўся. Элементарныя вылічальныя машыны былі вядомыя задоўга да нашай эры, аднак сам тэрмін «камп'ютар» з'явіўся толькі ў XX стагоддзі.

Першыя вылічальныя машыны маглі рабіць простыя матэматычныя аперацыі кшталту складання і адымання, і яны ўвесь час удасканальваліся. Напрыклад, машына Чарльза Бэбіджа праводзіла вылічэнні дзякуючы інструкцыям, набраным на перфакартках. Таму людзей, якія рабілі перфакарткі, можна лічыць першымі праграмістамі.

У 1888 годзе амерыканец Герман Галерыт стварыў электрамеханічную прыладу, каб спрасціць аналіз вынікаў перапісу насельніцтва. Менавіта ён заснаваў кампанію International Business Machines Corporation, вядомую нам сёння па абрэвіятуры ІВМ.
На замену такім машынам у 1940-я прыйшлі лямпавыя. Хуткасць вылічэнняў такіх камп'ютараў узрасла да 20 тысяч аперацый за секунду, але самі яны былі грувасткімі, бо змяшчалі ў сабе тысячы лямпаў, займалі сотні квадратных метраў і спажывалі неймаверную колькасць электраэнергіі.

У 1949 годзе ў ЗША быў створаны першы паўправадніковы прыбор — транзістар. Ён замяніў лямпы, вызначыўшы будучыню камп'ютараў. Хуткасць працы дасягнула сотняў тысяч аперацый за секунду, а аб'ём унутранай памяці ўзрос у сотні разоў у параўнанні з ЭВМ першага пакалення. Акрамя таго, пачалі развівацца прылады знешняй памяці — магнітныя стужкі. Гэта дазволіла не толькі захоўваць інфармацыю, але ажыццяўляць пошук па ёй.

Масіўны лямпавы камп'ютар

Працу камп'ютара немагчыма сёння ўявіць без інтэрнэту. Першы значны крок на шляху да яго з'яўлення зрабіў амерыканскі абарончы дэпартамент перадавых даследчых праектаў ARPA, які ў 1967 годзе прадставіў план стварэння пакетнай сеткі ARPANET.

2 верасня 1969 года групе навукоўцаў пад кіраўніцтвам Леанарда Клейнрока атрымалася ўсталяваць канал перадачы даных з аднаго камп'ютара на другі праз кабель. Гэты момант лічыцца пачаткам эры інтэрнэту.

У кастрычніку таго ж года ўпершыню была арганізавана перадача інфармацыі паміж аддаленымі камп'ютарамі. Ужо ў 1972-м ARPANET аб'яднавала 50 універсітэтаў і даследчых арганізацый, а праз год сетка вырасла да міжнародных маштабаў, аб'яднаўшы прылады, якія знаходзіліся ў Вялікабрытаніі і Нарвегіі.
У 1973-м Вінтан Серф і Робарт Кан распрацавалі ўніверсальны пратакол перадачы звестак TCP/IP – набор правілаў, якія вызначаюць прынцыпы абмену данымі паміж рознымі камп'ютарнымі праграмамі. Гэта стала адным з ключавых момантаў у развіцці інтэрнэту. Праз 10 гадоў ARPANET перайшла на TCP/IP, тады ж пачаў выкарыстоўвацца і тэрмін «Інтэрнэт».

У 1989 годзе быў рэалізаваны праект Сусветнай павуціны (World Wide Web, WWW), распрацаваны вынаходнікам Цімам Бернерсам-Лі (на фота). З'яўленне сеткі дало магутны штуршок да папулярызацыі і развіцця інтэрнэту. А праз год быў прадстаўлены і першы браўзэр, які дазваляў праглядаць звязаныя гіперспасылкамі тэкставыя файлы анлайн.

Як выглядалі гаджэты,
якія змянілі свет?
Навукоўцы прыдумалі тысячы розных прылад, якія павінны былі спрасціць жыццё чалавека. Большасць з іх не здабыла папулярнасці і забылася, але некаторыя сталі культавымі.
Калі ў пачатку XX стагоддзя дзесьці гучала класічная музыка, хутчэй за ўсё, прайграваў яе фанограф Victrola. «Рог», які ўзмацняў гук, быў схаваны ўнутры драўлянага цыліндру. У сабраным выглядзе прылада была падобная да дэкаратыўнага прадмета інтэр'еру.
У канцы XIX стагоддзя дарагія металы і шкло пры вытворчасці фотаплёнкі замянілі на танную папяровую аснову. Яе ўзяў на ўзбраенне Джордж Істмэн, які заснаваў кампанію Kodak і ў 1900 годзе запусціў лінейку фотаапаратаў Brownie.

Першая камера ў серыі ўяўляла сабой кардонную скрынку з простай лінзай, якая рабіла квадратныя выявы. Гаджэт быў вельмі простым у выкарыстанні і каштаваў усяго даляр. За год было прададзена 250 тысяч апаратаў мадэлі Kodak Brownie №1.
Канструкцыя новых фотаапаратаў пастаянна ўдасканальвалася, адной з самых папулярных стала мадэль Brownie 127: на працягу 15 гадоў было выпушчана некалькі мільёнаў апаратаў.
А ў 1972 годзе з'явіўся Polaroid SX-70 Land Camera — першы фотаапарат імгненнага друку. Шмат хто дагэтуль лічыць гэту камеру эталоннай, а попыт на яе высокі і па сёння.
Настольны тэлефон Western Electric 500 выпускаўся з 1949 па 1984 гады. Просты і функцыянальны дызайн апарата з круглым дыскам стаў стандартам для падобных прылад і капіраваўся па ўсім свеце. Нават першыя кнопкавыя тэлефоны, якія з'явіліся ў 1960-я, былі дакладнай копіяй 500-й мадэлі.
Экран першых серыйных тэлепрыёмнікаў быў не буйнейшым за паштовую марку, таму глядзець такі тэлевізар можна было толькі ў адзіночку. Праз нізкую якасць выявы прылада папулярнасць так і не здабыла.
Пасля Другой сусветнай вайны тэлебачанне пачало імкліва развівацца ў ЗША, дзе ваенная прамысловасць пераарыентавалася на вытворчасць побытавых прылад. Да 1951 года колькасць прададзеных тэлевізараў вырасла да 10 мільёнаў, адпаведна ўпалі цэны. Самай папулярнай мадэллю стаў апарат RCA Model 630TS TV з 10-цалевым чорна-белым экранам, выпушчаны ў 1946 годзе.
А ў 1950-м з'явіўся і першы пульт дыстанцыйнага кіравання. Ён называўся LazyBones («лайдак») і быў правадным.
А ў 1950-м з'явіўся і першы пульт дыстанцыйнага кіравання. Ён называўся LazyBones («лайдак») і быў правадным.

Кішэннае радыё Regency-TR-1 можна назваць першым модным гаджэтам. Рознакаляровы прыёмнік прадаваўся ў камплекце з мікранавушнікам і скураным чахлом.

Ён з'явіўся ў продажы ў 1954 годзе, у разгар Халоднай вайны. Таму Regency-TR-1 рэкламавалі і ў якасці сродка абароны. У выпадку паветранай трывогі ўладальнік гаджэта даведаўся б пра гэта адным з першых.

Хутка кішэнны радыёпрыёмнік стаў мастхэвам, асабліва для тынэйджараў. Слухаць музыку ў гасцінай з бацькамі не хацелася, а новы гаджэт можна было ўзяць з сабой у пакой ці на пляж.
Са з'яўленнем у 1979 годзе Sony Walkman TPS-L2, першага касетнага плэера з лёгкімі навушнікамі, пачалася новая эпоха ў свеце электронікі. У адрозненне ад радыё, карыстальнік сам абіраў тое, што ён хацеў слухаць. Партатыўная прылада з класічным дызайнам імгненна заваявала сэрцы аматараў музыкі па ўсім свеце.
У 1983 годзе інжынеры кампаніі Motorola пад кіраўніцтвам Марціна Купера выпусцілі першы серыйны сотавы тэлефон. Гэта быў Motorola DynaTAC 8000X. Апарат важыў больш за кілаграм, у рэжыме гутаркі працаваў 30 хвілін, зараджаўся за 10 гадзін і каштаваў амаль 4000 даляраў. Дорага і цяжка, але затое ніякіх дротаў.
Першым мабільнікам-бестселерам стаў Nokia 3210. Галоўнымі перавагамі былі ўбудаваная антэна, здымныя панэлі і ўсталяваныя гульні. Да выхаду мадэлі ў 1999 годзе мабільны тэлефон быў гаджэтам выключна заможных людзей. Але кампаніі Nokia ўдалося стварыць першы даступны гаджэт.
Вырашальную ролю ў з'яўленні персанальнага камп'ютара адыграла вынаходніцтва ў 1971 годзе кампаніяй Intel мікрапрацэсара, які мог спалучыць у адной мікрасхеме ўсе функцыі папярэдніх ЭВМ. Але раннія прылады амаль не мелі практычнага прымянення і распаўсюджваліся вельмі павольна.

Першае пакаленне ПК можна было набыць толькі ў выглядзе камплекта дэталяў. Сама зборка, праграмаванне і наладка сістэмы патрабавалі навыкаў працы з машыннымі кодамі.
У 1975 годзе з'явіўся камп'ютар Altair 8800, які лічыцца першым у лінейцы звыклых нам хатніх камп'ютараў. Мадэль не атрымала вялікага камерцыйнага поспеху, але яна была папулярнай сярод тэхналагічных энтузіястаў. Біл Гейтс і Пол Ален стварылі кампанію Microsoft, калі вырашылі напісаць інтэрпрэтатар мовы BASIC менавіта для Altair 8800.

Праз пару гадоў кампанія Apple запусціла ў продаж камп'ютар Apple II, а IBM — мадэль 5150, і наступіла камп'ютарная эра ў гісторыі чалавецтва — у 2000 годзе ва ўсім свеце было больш за 140 мільёнаў камп'ютараў.

Камп'ютар Altair 8800
У 1975 годзе з'явіўся камп'ютар Altair 8800, які лічыцца першым у лінейцы звыклых нам хатніх камп'ютараў. Мадэль не атрымала вялікага камерцыйнага поспеху, але яна была папулярнай сярод тэхналагічных энтузіястаў. Біл Гейтс і Пол Ален стварылі кампанію Microsoft, калі вырашылі напісаць інтэрпрэтатар мовы BASIC менавіта для Altair 8800.

Камп'ютар Altair 8800
Праз пару гадоў кампанія Apple запусціла ў продаж камп'ютар Apple II, а IBM — мадэль 5150, і наступіла камп'ютарная эра ў гісторыі чалавецтва — у 2000 годзе ва ўсім свеце было больш за 140 мільёнаў камп'ютараў.
Цікава, што камп'ютарная мышка з'явілася раней, чым пачалося масавае выкарыстанне камп'ютара. У ніжняй частцы першага гаджэта з драўляным корпусам былі перпендыкулярна ўсталяваныя дзве пары металічных дыскаў, якія давалі магчымасць ствараць гарызантальныя ці вертыкальныя лініі. Прыладу з адной кнопкай Дуглас Энгельбарт запатэнтаваў у 1967 годзе.
Цікава, што камп'ютарная мышка з'явілася раней, чым пачалося масавае выкарыстанне камп'ютара. У ніжняй частцы першага гаджэта з драўляным корпусам былі перпендыкулярна ўсталяваныя дзве пары металічных дыскаў, якія давалі магчымасць ствараць гарызантальныя ці вертыкальныя лініі. Прыладу з адной кнопкай Дуглас Энгельбарт запатэнтаваў у 1967 годзе.

Першая масавая мадэль партатыўнага камп'ютара Osborne 1 была створана вынаходнікам Адамам Осбарнам у 1981 годзе. Гаджэт важыў каля 10 кілаграм і не меў магчымасці для аўтаномнай працы, бо не меў батарэі. Тым не менш, яго можна было ўзяць з сабой.

Але праз маркетынгавы пралік кампанія разарылася: Osborne прарэкламавалі новую мадэль Vixen задоўга да яе паступлення на прылаўкі, што ўдарыла па продажах Osborne 1.
Таму многія лічаць першым камерцыйным ноўтбукам мадэль T1100 ад Toshiba, якая выйшла ў 1985 годзе. Яе тэхнічныя характарыстыкі былі супастаўныя з першымі персанальнымі камп'ютарамі ад IBM. Цвёрдага дыска ў ноўтбука не было, затое быў манахромны дысплей з пашырэннем 640х200. Важыў T1100 чатыры кілаграмы, а каштаваў амаль дзве тысячы даляраў.

Менавіта гэту мадэль капіравалі савецкія інжынеры. Так, на «Інтэграле» ў 1991 годзе быў створаны першы беларускі ноўтбук «Электроніка МС 1504» на аснове Toshiba T1100.
Інжынер Toshiba Фудзі Масуока ў пачатку 1980-х распрацаваў канцэпцыю флэш-памяці, якая захоўвала б інфармацыю без сілкавання і якую можна было б хутка запісваць і выдаляць. Да звыклых нам флэшак людзі карысталіся дыскетамі з малым аб'ёмам памяці і кампакт-дыскамі, якія патрабавалі дадатковыя прылады. Таму выпуск маленькіх, зручных, але ў той жа час ёмістых флэш-носьбітаў у 2000-х зрабіў сапраўдны фурор.
Пасля з'яўлення ноўтбукаў пачаліся спробы аб'яднаць новую прыладу з мабільным тэлефонам. Першым прататыпам сучаснага смартфона лічыцца тэлефон IBM Simon, прадстаўлены ў якасці канцэпта ў 1992 годзе. Праз два гады сотавы аператар BellSouth выпусціў апарат у камерцыйны продаж па цане $899.
Першы смартфон валодаў наборам функцый, актуальных і сёння. Сэнсарны экран дапамагаў працаваць з электроннай поштай, календаром, адраснай кнігай і арганайзерам, а кіраваўся дэвайс з дапамогай сцілуса. З-за вялікіх габарытаў і вагі (больш за 1 кг) апарат тады не здабыў вялікай папулярнасці.

Усё змянілася ў пачатку новага стагоддзя, калі вялікія карпарацыі змянілі правілы спажывання інфармацыі і зрабілі смартфон важным элементам жыцця любога сучаснага чалавека.

Першы разумны гадзіннік з'явіўся дзякуючы кампаніі Seiko ў 1998 годзе. Гаджэт сінхранізаваўся з камп'ютарам праз спецыяльную станцыю. Кіравалася прылада джойсцікам пад экранам, які даваў магчымасць выкарыстоўваць каляндар, пісаць нататкі і нават гуляць у гульні.


Гульнявая прыстаўка Nintendo Entertainment System выйшла ў свет у 1983 годзе і доўгі час карысталася вялікай папулярнасцю. На постсавецкай прасторы кансоль вядомая пад назвай Dendy, і гэта назва стала сінонімам усіх аналагічных 8-бітных прыставак.
На постсавецкай прасторы асаблівай папулярнасцю карысталася кансоль Brick Game, у якой абавязкова была гульня Тэтрыс. Таму для большасці такі гаджэт вядомы менавіта пад такой назвай.
На постсавецкай прасторы асаблівай папулярнасцю карысталася кансоль Brick Game, у якой абавязкова была гульня Тэтрыс. Таму для большасці такі гаджэт вядомы менавіта пад такой назвай.
У 2007 годзе заснавальнік найбуйнешай інтэрнэт-крамы Amazon Джэфры Безас прадставіў прыладу Kindle для чытання электронных выданняў. Фактычна гаджэт умеў толькі чытаць кнігі, але стаў шалёна папулярным і стварыў новы спосаб спажывання тэкставай інфармацыі.

Праз тры гады Kindle стаў самым папулярным таварам на Amazon.
Калі вы згадаеце сваё дзяцінства, юнацтва і сённяшні лайфстайл, то лёгка назавяце яшчэ з дзясятак гаджэтаў, якімі даводзілася карыстацца: пачынаючы ад тамагочы і сканчваючы фітнэс-трэкерам. Адны прылады ўжо сталі гісторыяй, іншыя працягваюць развівацца і ўдасканальвацца. А для многіх прылад культавы час яшчэ толькі наперадзе.

Тэкст:
Ягор Хаванскі
Вёрстка:
Піліп Каваленка
Рэдактура:
Настасся Роўда
Шура Піліповіч-Сушчыц