Грамадства

У Беларусі забаронены продаж рамана Оруэла «1984»

Копію адпаведнага распараджэння для асобных кнігарняў мае «Наша Ніва».

«Зняць з продажу ўсе варыянты кнігі Оруэл Д. «1984». Пра выкананне далажыць не пазней за 19 мая», — гаворыцца ў распараджэнні.

Антыутопія Джорджа Оруэла «1984» апісвае таталітарнае грамадства. Жыхары пазбаўленыя грамадзянскіх правоў і індывідуальнасці, ідэя парадку абсалютызуецца, існуе культ асобы Вялікага Брата, ад людзей патрабуюць поўнага і некрытычнага падпарадкавання ўладам. Нават мову змяніла навамоўе. «Вайна — гэта мір», «свабода — гэта рабства» і «Вялікі Брат сочыць за табой», — гэтыя выразы з рамана сталі афарызмамі.

У Савецкім Саюзе і іншых таталітарных дзяржавах Усходняй Еўропы кніга была забароненая да 1987 года.

На беларускую мову раман у 1992 годзе пераклаў выбітны перакладчык Сяргей Шупа, тады і выйшла першае выданне. У 2020-м раман быў перавыдадзены выдавецтвам «Янушкевіч». А ў 2021-м выйшаў дадатковы наклад твора. Ëн стаў лідарам продажаў у шматлікіх кнігарнях.

У дзяржаўнай сетцы «Белкніга» ён трымаўся на 4-м месцы ў спісе бестсэлераў. Рэдкі выпадак для кнігі, якая ўпершыню выйшла шмат дзесяцігоддзяў таму. І адлюстраванне таго, як народ успрымае працэсы, што адбываюцца ў краіне.

Пазаўчора, 16 мая, палітычная паліцыя ГУБАЗіК затрымала выдаўца Андрэя Янушкевіча.

Гэтаму папярэднічала стварэнне заказных рэпартажаў з фальсіфікаванымі фактамі ў ТГ-каналах Азаронка і Гладкай, якія выкарыстоўваюцца спецслужбамі для апраўдання пагромаў. У рэпартажах пра рэйд у новаадкрытую кнігарню «Кнігаўка» аператары спецслужбаў акцэнтавалі ўвагу на паліцы з кнігай «1984».

«Наша Ніва» мае копію распараджэння аб забароне продажу кнігі. Мы яе не публікуем з меркаванняў бяспекі людзей, якія нам яе перадалі. Мы не ведаем, колькі ўсяго кнігарань і сетак кнігараспаўсюду атрымалі такое распараджэнне.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

І для беларусаў як супольнасці, і для кожнага з нас як адзінкі важна, каб Беларусь не стала зонай маўчання. Важна, каб мы ведалі адно пра аднаго і пра супольнасць — чым мы жывём, пра пагрозы і пра надзеі таксама.

Ëсць два спосабы паведамляць пра важнае і цікавае. Можна пісаць у наш бяспечны @Nasa_Niva_Bot. А можна — тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы асабіста ведаеце і якім давяраеце (найлепш — у Сігнал або ў Тэлеграм).

З нашага боку гэтыя мэсэнджары абароненыя. Але пільнуйцеся, каб у вас саміх стаяла падвойная аўтэнтыфікацыя і аўтаматычнае выдаленне.

Мы — ваш голас. Дапамагайце нам гаварыць.

Каментары

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам2

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →