Вайна55

«Лена, мяне, магчыма, сёння расстраляюць. Нашы». Жонка расіяніна распавяла, што адбываецца з тымі, хто адмаўляецца ваяваць

Алена Кашына, жонка мабілізаванага расіяніна, распавяла на стрыме The Insider, як яе муж адмовіўся забіваць і ў якіх умовах яго, як «адмоўніка», утрымліваюць. Жанчына баіцца за мужа, аднак пагадзілася назваць сваё імя і не хавае твару на відэа. 

Па словах Кашынай, яе мужа змясцілі ў спецыяльны лагер для «адмоўнікаў». Раней было вядома пра некалькіх такіх месцаў у вёсках Луганскай вобласці — у Бранцы і Перавальску. Муж Алены з двума дзясяткамі такіх жа мабілізаваных знаходзіцца ў сяле Завітне Бажання ў Данецкай вобласці. У гэтым месцы для «адмоўнікаў» расійскіх мабілізаваных салдат трымаюць у «каменным мяшку склепа» ў жахлівых умовах. 

На гэтым фота ёсць і муж Алены. Скрын відэа

Алена распавядае, што ў яе мужа няма ніякага баявога досведу. Калі ён служыў у арміі, «рамантаваў БТРы ў гаражы». У яго ваенным білеце, па яе словах, так і запісана: «Кіроўца па рамонце і эксплуатацыі цяжкай тэхнікі».

Алена распавядае, што пасля прызыву яе мужа павезлі на палігон. Там яны «з аўтамата адзін дзень пастралялі».

Па словах Алены, муж ёй распавядаў, што прыцэл аўтамата, які яму далі, быў дэфармаваны.

«Я паспрабаваў з 400 метраў — нікуды не трапіў, з 200 метраў — нікуды не трапіў, таксама і са 100 метраў. Як там можна трапіць — крывыя рулі», — распавядаў муж Алене.

«У другі дзень яны капалі акопы — вось і ўся баявая падрыхтоўка», — кажа жанчына.

Потым іх амаль адразу адправілі ва Украіну.

Калі ён выйшаў на сувязь, распавядаў, што «спрабуюць яны там адваёўваць лесапалосы», што ходзяць, нясуць вахты ў акопах, што калі ён выйшаў з аднаго акопа, «у яго заступілі двое хлопцаў, і іх забіла там».

12 кастрычніка ён патэлефанаваў і сказаў, што іх прымушаюць ісці на штурм варожых пазіцый.

«Ён кажа: я для сябе зразумеў, што я ніколі не змагу забіць чалавека. Як я пайду туды? Я заплюшчу вочы ці вушы рукамі, і мяне проста расстраляюць», — перадае словы мужа Алена.

12 чысла ён напісаў рапарт.

«А перад тым, як напісаць, зампаліт 5-й роты ў іх там у ДНР, дзе ён знаходзіцца, сказаў: «Калі вы, хлопцы, будзеце нешта пісаць, мы вас расстраляем і закінем у агульную яму. А сваякам напішам, што вы без вестак зніклыя. Ён мне патэлефанаваў і сказаў: «Лена, мяне, магчыма, сёння расстраляюць. Нашы ж расстраляюць».

Па словах Алены, «адмоўнікаў» забралі, закінулі ў склеп непадалёк ад перадавой. Было спачатку іх восем чалавек, цяпер ужо 21 чалавек.

«Цалкам маральна прыгнечаныя людзі, іх паламалі проста псіхічна, псіхалагічна. Такія жахі [ім] кажуць, што вы павінны ісці на перадавую, забіваць дзяцей нават, жанчын, усіх, хто трапіцца. Там проста будзе ісці зачыстка, вы павінны забіваць усіх», — распавяла Алена.

Каментары5

  • мясцовы2
    08.11.2022
    Бываюць бараны, якім зброя можа дапамагчы вызваліцца ад ваўкоў.
    А можа і не бываюць.
  • Лл
    08.11.2022
    Мабыць сама мужа адправіла ў ваенкамат са словамі «Иди схади , каму ты нужон , тебя всё равно на фронт не возьмут, а то придёт полиция, ещё посадят.»
  • Соль
    08.11.2022
    Какую ужасную страну сконструировал потомственный чекист Путин. Люди превращены в расходный материал, и сломать эту конструкцию они не в силах. Парадоксально, но но шанс им даёт лишь поражение их страны в войне против Украины. Скорейшего им осознания действительности.

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

На Палессі сёння было мінус 8

У Бабруйску на 13-гадовай дзяўчынцы загарэлася адзенне, калі яна варыла пельмені

Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну6

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая. Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала мільёны жанчын10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →