Спорт1818

Вадзім Зайцаў: КДБ — гэта брэнд

Шэф Камітэта дзяржбяспекі распавёў пра нюансы супрацоўніцтва з васьміразовым чэмпіёнам свету па біятлоне Пуарэ.

Сённяшні «Прессбол» друкуе на першай старонцы вялікае інтэрв'ю са старшынём Федэрацыі біятлона Беларусі і шэфам КДБ па сумяшчальніцтве, унесеным у чорны спіс ЕС, Вадзімам Зайцавым. Спадар Зайцаў распавёў пра будучую працу славутага Рафаэля Пуарэ на чале мужчынскай зборнай Беларусі, а таксама распавёў, каму належала ініцыятыва запрашэння знакамітага француза ў Беларусь.

- Калі Зіберт пасля Сочы сыдзе з жаночай каманды, то плануецца паставіць працаваць нашых трэнераў. А што будзе пасля Пуарэ? Яго напарнік проста не паспее да Алімпіяды дасягнуць такога ўзроўню, каб мы былі больш-менш спакойныя за мужчынскую зборную.

- Так, складана разлічваць на рэзкі рост за паўтара года ... Не магу адназначна казаць, бо мне незразумелыя да канца намеры Пуарэ. Чаму? Кантракт толькі да Алімпіяды.

- Чыя гэта ўмова?

- Не-не, гэта прагучала не жорстка і не сцвярджальна, а проста ў спакойным тоне, разважліва ён сказаў: «Давайце да Алімпіяды папрацуем разам». Вядома, ёсць развагі і інфармацыя, што яго мэта - вярнуцца ў вялікі еўрапейскі біятлон праз нейкія значныя вынікі на Алімпійскіх гульнях. Можа быць, гэта прычына. Прынамсі, гэта перапынак у бізнэсе, ён хацеў бы вярнуцца назад у біятлон. І, натуральна, яму было б больш камфортна трэніраваць нацыянальную каманду ў Францыі, у Нарвегіі, чым у Беларусі.

- А ініцыятыва была чыя?

- Запрашалі мы ... Ну, бачыце, многія зацікаўленыя сёння паспрабаваць сілы ў Беларусі, не толькі ў сферы спорту.

- Як гэта растлумачыць?

- Прэцэдэнт. Прыклад - Зіберт. Потым зносіны. Потым агульнае нейкае знаёмства, успрыманне, стаўленне: «У гэтую краіну я паеду, а ў гэтую не хачу і ніколі там камфортна не буду сябе адчуваць.

Пуарэ не адзін прыязджаў. Ён узяў з сабой добрага асабістага менеджара. І якія ў гасцей дадатковыя інтарэсы - я пакуль таксама не магу вам сказаць. Можа, у іх сваё бачанне ўдзелу ў інвестыцыйным клімаце Рэспублікі Беларусь. Усё ж такі ў Пуаре ёсць доля ў гасцінічным бізнэсе. І яго бізнэсам займаецца гэты менеджэр, які, уласна, і ставіў нам усё ўмовы.

Ён казаў: «Пуарэ - гэта імя, гэта брэнд». Я ў адказ: «Добра, у нас таксама КДБ - гэта брэнд» ... Вось бачыце, чалавек прыязджае з прафесійным упраўленцам. І гэта ўжо зусім іншы падыход, -

Каментары18

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць