Зроблена ў ГДР

Абноўлена

Беларусь - Люксэмбург -- 0:1.

13.10.2007 / 21:51

13 кастрычніка ў Гомелі нацыянальная зборная Беларусі прайграла матч адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы футбольным карлікам - камандзе Люксэмбургу - 0:1.

На апошняй дададзенай хвіліне гол забіў Альфонс Левэк.

Зборная Вялікага герцагства некалькі гадоў не набірала пунктаў ў адборачных турнірах. Беларусы зрабілі ім шыкоўны падарунак. Пасьля забітага мяча госьці радаваліся перамозе, нібы выйгралі чэмпіянат Эўропы.


Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.
Хай людзі вас пачуюць!

Гэта трэцяя запар параза беларусаў пры новым трэнеры Бэрндзе Штанге.

***

Сёньня ў нашай групе былі згуляныя два матчы: Румынія - Галяндыя - 1:0, Славенія - Албанія - 0:0.

Становішча камандаў: Румынія - 23 (9 гульняў), Галяндыя - 20 (9), Баўгарыя - 18 (9), Славенія - 11 (10), Албанія - 10 (9), Беларусь - 7 (10), Люксэмбург - 3 (10).

Нашым футбалістам засталося згуляць дзьве гульні адборачнага турніру. 17 лістапада ў гасьцях з Албаніяй, 21 лістапада - дома з Галяндыяй. У наступную сераду беларусы гуляюць у гасьцях таварыскі матч з Ізраілем.