Жалезьнічэнку аднавілі ва ўнівэрсытэце
Суд Цэнтральнага раёну Гомеля абвясьціў рашэньне, якім абавязаў рэктара ўнівэрсытэту скасаваць загад аб адлічэньні з трэцяга курсу матэматычнага факультэту студэнта‑выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнкі.
16.01.2008 / 20:35
Фармальна напачатку бягучага навучальнага году моладзевы грамадзкі актывіст быў адлічаны нібыта за сыстэматычнае парушэньне ўнівэрсытэцкіх правілаў унутранага распарадку. Пры гэтым сам унівэрсытэт дапусьціў шэраг парушэньняў, пазбаўляючыся ад студэнта‑выдатніка.