Затрыманьні маладафронтаўцаў ля пасольства Расеі + фота

У Менску ля пасольства Расеі незарэгістраваны «Малады фронт» правёў несанкцыянаваны пікет з патрабаваньнем спыніць ваенныя дзеяньні ў Грузіі.

11.08.2008 / 16:17

У Менску ля пасольства Расеі незарэгістраваны «Малады фронт» правёў несанкцыянаваны пікет з патрабаваньнем спыніць ваенныя дзеяньні ў Грузіі. Як паведаміў «НН» удзельнік акцыі Рыгор Астапеня, пятнаццаць маладзёнаў выйшлі з плякатамі «Спыніць агрэсію», «Расея — Грузія: вайна ў міратворчых мэтах?», «Адна шостая частка сушы — няўжо гэтага мала?»

Удзельнікі акцыі пасьпелі перадаць сваю пэтыцыю супрацоўніцы пасольства. Усяго пікет доўжыўся блізу 10 хвілін.

Ужо напрыканцы акцыі пад’ехала міліцыя. Былі затрыманыя Іван і Ільля Шылы, Андрусь Тычына і Людвіся Атакулава. Толькі апошняя зьяўляецца паўналетняй.

Маладафронтаўцы цяпер знаходзяцца ў РУУС Цэнтральнага раёну сталіцы.

ЗП