Кампанія Moderna заявіла пра 100-працэнтную эфектыўнасць сваёй вакцыны супраць цяжкіх формаў кавіда
30.11.2020 / 15:34
Вакцына ад каранавіруса mRNA-1273 амерыканскай кампаніі Moderna паказала эфектыўнасць прэпарата на ўзроўні 100 адсоткаў пры цяжкім працяканні COVID-19. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце кампаніі.
У астатніх выпадках эфектыўнасць вакцыны склала 94,1%, адзначаецца ў паведамленні.