Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету

Віталь Гуркоў у Інстаграме напісаў, што стаў трэнерам і вязе сваю падначаленую на чэмпіянат свету ў складзе нацыянальнай зборнай Украіны па муай-тай. Завуць яе Марыя Бярко.

15.11.2021 / 11:27

«Сёння радасны і хвалюючы дзень. Крыху болей за год я жыву ва Украіне і працую трэнерам у Кіеве. Роўна год шчыльнай прыцы, і мы ўжо ў нацыянальнай зборнай Украіны! <…> Наперадзе чэмпіянат свету па Муай-тай, першы мой чэмпіянат, на якім я не буду ў ролі байца. Я трэнер! Змаганні потым, а пакуль нас чакае падрыхтоўчы лагер у Тайландзе і шмат працы!

Мы вылятаем да сваіх мараў! Борітеся — поборете! Слава Україні Жыве Беларусь!», — напісаў Гуркоў.

Nashaniva.com