Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
У матчы трэцяга туру групавога раўнду, у якім вырашалася, хто з тэнісістак крочыць далей, беларуска прайграла грачанцы Марыі Сакары 6:7, 7:6, 3:6.
16.11.2021 / 08:03
На выніковым матчы турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі, што праходзіць у мексіканскай Гвадалахары, Арына мела першы нумар пасеву.
Падчас матчу Сабаленка пасля двайной памылкі з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт.
У паўфінале Сакары згуляе з эстонкай Анет Кантэвейт, якую трэніруе былы трэнер Сабаленка Дзмітрый Турсунаў, у іншым матчы за выхад у фінал паспрачаюцца іспанкі Паўла Бадаса і Гарбінье Мугуруса.