У Нямеччыне зафіксавалі рэкордную колькасць захворванняў на кавід за суткі
За мінулыя суткі ў краіне зафіксавалі рэкордную колькасць захворванняў на кавід. Паводле звестак інстытута імя Роберта Коха, за 23 лістапада там было выяўлена 66 тысяч 884 новыя выпадкі.
24.11.2021 / 08:42
Усяго ў краіне з пачатку пандэміі зарэгістравана амаль 5,5 мільёна выпадкаў заражэння і больш за 99 тысяч смяротных вынікаў, звязаных з інфекцыяй.
Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), на гэты момант Еўропа лідзіруе па колькасці росту інфікаваных каранавірусам, іх колькасць вырасла за мінулы тыдзень на 11 працэнтаў.