У Гарадоцкім раёне 18-гадовы кіроўца ўрэзаўся ў дрэва. Загінуў ён і яго пасажыр 

24.11.2021 / 10:04

Скрыншот відэа МУС

Здарэнне адбылося 23 лістапада а 21-й вечара на дарозе Віцебск — Гарадок паблізу вёскі Баталі, паведамляе МУС.

18-гадовы кіроўца на «Рэно Лагуна» пры завяршэнні абгону не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва.

Ён і яго 19-гадовы пасажыр ад атрыманых траўм памерлі на месцы здарэння.

Nashaniva.com