Украіна праводзіць на мяжы з Беларуссю спецаперацыю
Украіна на мяжы з Беларуссю пачала спецыяльную пагранічную аперацыю «Палессе». Яна каардынуецца Дзяржаўнай памежнай службай і праводзіцца сумесна з сіламі Нацыянальнай гвардыі, Нацыянальнай паліцыі, Узброеных сіл і іншымі задзейнічанымі рэзервамі.
24.11.2021 / 10:37
dpsu.gov.ua
Гэта далейшыя меры па нарошчванню аховы і абароны ўкраінскай мяжы з мэтай недапушчэння міграцыйнага крызісу і процідзеяння супрацьпраўнай дзейнасці, паведамляе «РБК — Украіна».
«Сёння на ўкраінска-беларускай мяжы захоўваецца пагроза распаўсюджвання міграцыйнага крызісу і верагоднасць перанакіравання патокаў мігрантаў ва Украіну», — адзначыў першы намеснік кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Уладзімір Нікіфарэнка.
Галоўная задача аперацыі — не дапусціць перасячэння дзяржаўнай мяжы нелегальнымі мігрантамі і трапляння іх ва Украіну, і для гэтага забяспечваецца каардынацыя дзеянняў усіх задзейнічаных сіл.