Сэкс‑турызм па‑беларуску

freeвольнасці

Год ці два таму ў адной мінскай ВНУ быў лакальны скандал, які не дасягнуў медыя‑прасторы. Кіраўніцтва ВНУ даведалася, што ў інтэрнаце студэнткі стаяць у чарзе ля пакояў арабскіх студэнтаў. Піша Вольга Жарнасек.

17.12.2009 / 11:07

Год ці два таму ў адной мінскай ВНУ быў лакальны скандал, які не дасягнуў медыя‑прасторы — такія рэчы ў Беларусі прынята замоўчваць.

У гэтай ВНУ навучаецца шмат студэнтаў з арабскіх краінаў. Калі паназіраць за замежнікамі, то можна заўважыць, што студэнты з Кітая заўсёды сустракаюцца паміж сабой — кітайскія хлопцы з кітайскімі дзяўчатамі. Сярод арабаў такой тэндэнцыі няма. Іх больш прывабліваюць нашы «наташы» (так называюць у арабскіх краінах усходніх славянак, гатовых за грошы на ўсё).

Скандал здарыўся, калі кіраўніцтва ВНУ даведалася, што ў інтэрнаце студэнткі‑«наташы» стаяць у чарзе ля пакояў арабскіх студэнтаў.

Стаяць рэгулярна, заходзяць па чарзе, а пасля выходзяць, рассоўваючы даляры па кішэнях кароценькіх халацікаў.

У асноўным гэта былі дзяўчаты з вясковых сем’яў, якім не хапала грошай у дарагой сталіцы. Яны свядома ішлі зарабляць да арабаў, бо хацелася модна апранацца ды хадзіць па дыскатэках. Самае агіднае ў гэтай гісторыі тое, што чэргі былі рэальна вялікімі і студэнты‑арабы, калі ім гэтыя паслугі былі ўжо непатрэбныя, сілай выпіхвалі дзяўчат, якія спрабавалі прабіцца ў іх пакоі.

А адзін мой знаёмы з тымі ж мэтамі ездзіць да бабулі ў вёску.

На прывабнага гарадскога хлопца там заўсёды знаходзіцца пару прыгожых вясковых дзяўчат, гатовых на ўсё. Такі вось сэкс‑агратурызм па‑беларуску.

Глядзі таксама:
Інтэрнет у нашых ложках
Пакуты Месаліны, або сэкс падчас чумы

Вольга Жарнасек