ТБМ прапануе назваць імем Напалеона Орды вуліцу Камуністычную ў Менску

Існаваньне вуліцы Камуністычнай ТБМ лічыць «гістарычным нонсэнсам».

14.02.2007 / 13:39

Кіраўніцтва Таварыства беларускай мовы прапануе мінскім уладам назваць адну з сталічных вуліц іменем Напалеона Орды, мастака, кампазітара і музыканта.

Якраз гэтымі днямі святкуецца 200‑годдзе з дня нараджэння нашага знакамітага земляка. Як адзін з варыянтаў, ТБМ прапануе перайменаваць вуліцу Камуністычную, існаванне якой лічыць «гістарычным нонсэнсам».

Глядзі яшчэ:
200 гадоў Напалеону Орду