«З'яўленне ваенных без апазнавальных знакаў у Славянску і захоп там офісаў сілавікоў азначае адно — Пуцін пайшоў ва-банк і пачаў вайну з Украінай на мацерыку. Яго ўжо не спыняюць сур'ёзныя санкцыі супраць Газпрома і нафтавых кампаній, і ён гатовы выракчы краіну на эканамічны крызіс і нягоды. Абсалютна «хладнокровно и сознательно».

Прапаганда галечу, рост цэн і беспрацоўе спіша на інтрыгі ворагаў і чым іх больш, тым лягчэй гэта зрабіць.

Кітай не ўратуе.

Перамовы Мілера аб цане на газ з кітайцамі скончыліся правалам, і ў траўні Пуцін падпіша дамову аб пастаўках газу на кітайскіх умовах, гэта значыць танней 300 даляраў за тысячу кубоў.

Гэта верны крок да банкруцтва Газпрома і адзіны шанец сысці ад яго — рэзка падняць цану на газ унутры краіны.

Што немінуча будзе зроблена ўжо ў гэтым годзе. Але эканоміку гэта не ўратуе.

За неадэкватнасць і імперыялізм прыйдзецца заплаціць рускаму народу спаўна «, — лічыць Барыс Нямцоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0