«Мне трэба было ў сакавіку з аўтамабілем прайсці тэхагляд. Я аплаціла так званы падатак на аўто — 650 тысяч (5 базавых), — расказвае мінчанка Юлія. — Але з першага разу не прайшла: далі 20 дзён на выпраўленне хібаў. Калі я паехала паўторна ў Белтэхагляд, гэта быў ужо красавік — базавая велічыня паднялася да 150 тысяч рублёў. Усё ішло добра, пакуль не папрасілі паказаць квіток аб аплаце падатку. І сказалі, каб даплаціла 100 тысяч.

Я паспрабавала спрачацца, але мне адказалі, каб не псавала нікому нервы. Маўляў, яны проста выконваюць закон. А калі нешта не падабаецца, магу ехаць у Амерыку».

У Міністэрстве па падатках і зборах растлумачылі заканадаўства: парушэння няма.

У сакавіку Юлія звярталася па дазвол на допуск аўто да дарожнага руху, але такі дазвол не атрымала — не прайшла тэхагляд. І ў красавіку звярнулася паўторна. А паколькі заканадаўствам прадугледжана, што аплата павінна адбывацца па велічынях на дзень звароту, то даплата была запатрабавана правільна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?