Каля офіса ларок, прадаюць хлебабулачныя вырабы. Вырашыў да абедзеннай кавы набыць дзве слойкі. Невялікая для гэтага ларка чарга, пяць-шэсць чалавек. Наперадзе мяне стаіць жанчына ад 45 да 50 гадоў. Відавочна, граматная, відавочна, атрымаўшы атэстат сталасці (магчыма, у прыдачу дыплом якога-небудзь тэхнікума, магчыма нават ВНУ (завочна). На выгляд не злоўжывае алкаголем, працуе, не сляпая, не глухая, без відавочных прыкмет разумовага адставання на твары. Падыходзіць яе чарга, і тут такі дыялог:

— Ой, а что я здесь хотела? (Паварочваецца да мяне і пытаецца, я цісну плячыма.)

10—15 секунд чухае галаву і прамаўляе працяглы гук: «Эээээээ…»

— У вас хлеб «Гродненский» есть, — пытаецца нарэшце і глядзіць проста на бохан?

— Да, есть.

— У вас хлеб «Гродненский» есть? Спрабуе засунуць галаву ў акенца?

— Да, женщина, есть!

– А почему такой дорогой?

– 11 800 – это цена за килограмм… На ценнике написано ж.

– Где?

– Ну, здесь же!

Прадаўшчыца дастае цэннік з прылаўка і паказвае.

– А сколько?

– Что сколько?

– Буханка будет?

– 7650.

Прадаўшчыца ўзважвае і называе кошт.

—За кило?

– Нет, за буханку.

– Так написано ж, что за кило.

– Женщина! Я вам ещё раз говорю 1 кило, стоит 11 800, а вот эта буханка 7650.

— А свежий?

— Свежий.

— А когда привезли?

— Сегодня.

– Нет! Я брать не буду…

Далей падыходзіць мая чарга, прашу дзве слойкі. Жанчына не адыходзіць і пытаецца ў мяне:

– А cлойки вкусные?

– Для мяне смачныя, а для Вас не ведаю.

– А вы пробовали?

– Так.

– Может мне слоек взять? — пытаецца у мяне.

– Не ведаю, — і цісну плячыма.

– Вот уж эти мужчины вечно ничего не знают и ещё хамят, — робіць пакрыўджаны выгляд, разварочваецца і сыходзіць.

У такіх паводзінах няма нічога страшнага, бо гэтая жанчына не прыносіць шкоды іншым. Магчыма яна добрая маці, выдатная бабуля, клапатлівая жонка і цешча. Аднак, яна яшчэ і грамадзянін і валодае такімі ж правамі, што і мае высокаінтэлектуальныя сябры па ФБ.

Можна сабе толькі ўявіць, што б сабе навыбіралі, такія выдатныя беларускія жанчыны, каб у нас у краіне былі па-сапраўднаму свабодныя выбары. Гляджу на тое, што адбываецца ва Украіне, праз прызму свядомасці вось такіх жанчын, якім трэба вызначыцца з адным з 21а кандыдата на пасаду прэзідэнта ды яшчэ паглыбіцца ў паняцці: федэралізм, унітарнасць, дэцэнтралізацыя… І мне станавіцца страшна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?