Зянону Пазьняку
    Між травы укравянелай
    стогн прашчэміцца адтуль,
    дзе ляглі у дол ззалелы
    ад сваіх айчынных куль
    людзі,
    мірныя — як дзеці,
    ў тым віноўныя якраз,
    што жылі ў той час на сьвеце,
    а ня ў нейкі іншы час.