У дзіцячым садку на трохгадовую дзяўчынку звалілася шафа
Дыягназ мэдыкаў — чэрапна‑мазгавая траўма цяжкай ступені, пералом асновы зводу чэрапу.
Стан трохгадовай дзяўчынкі, якая паступіла 28 лістапада ў 9‑ю гарадскую клінічную бальніцу сталіцы, стабільны. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў дзіцячым нейрахірургічным анестэзіёлага‑рэанімацыйным аддзяленні медыцынскай установы.
Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, дзяўчынка была траўмаваная 28 лістапада ў дзіцячым садку па пр‑це Ракасоўскага ў выніку падзення шафы з цацкамі. Дыягназ медыкаў — чэрапна‑мазгавая траўма цяжкай ступені, пераломам асновы зводу чэрапа.
Ленінскае РУУС Мінска праводзіць па дадзеным факце праверку.
БелаПАН