Шаноўныя сябры! Шчыра віншую Вас з Раством Хрыстовым!
Няхай вобраз зоркі Раства нагадвае нам, што сярод усякіх жыцьцёвых мэтаў, зорак зусім маленькіх і зорак пабольш, больш за ўсе вылучаецца гэтая, самая галоўная…
Калі мы будзем у жыцьці кіравацца ёй, мы ніколі не заблытаемся. Бо гэта адзіная зорка, якая стаіць на месцы ў гэтым зьменлівым сьвеце. Гэта вось нашага быцьця. Гэта уваход у іншы сьвет, дзе няма ніякай зьменлівасьці. Гэта і выхад, праз якой да нас зышоў Сам Бог., стаў адзіным з нас, каб мы сталі адзінымі з Ім.
А каб нас стаць адзінымі, патрэбная перш за ўсё любоў, і ня толькі да Бога, але і таксама паміж намі. Будзем жа з дапамогай Госпада дасягаць гэтай любові.
Са сьвятам!