Пладова‑ягадны напой «Астрамечаўскі вальс» быў адзначаны залатым медалём на Восьмым міжнародным прафесійным дэгустацыйным конкурсе «Адэскі заліў».

Напой вырабляецца ў калгасе «Астрамечава» , што ў Брэсцкім раёне. На конкурсе ва Украіне ён быў прызнаны лепшым сярод «чарнілаў» з васьмі краін.

Як адзначылі вытворцы «Астрамечаўскага вальса», напой вырабляецца ў лепшых традыцыях вінаробства з яблычнага соку з дадаткам экстракту ягад. На конкурсе астрамечаўскі напой быў прадстаўлены ў намінацыі «Пладовыя віны». Журы адзначыла, што беларускае віно мае прыемны водар і смак, а таксама насычаны чырвоны колер.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё