Заўтра, 26 лютага, у 13.00 у Свята‑Петра‑Паўлаўскім саборы Менска адбудзецца ўрачыстая паніхіда ў памяць дабравернага князя Канстанціна (у хрышчэнні Васілія) Астрожскага (1526‑1608). Паніхіда прысвечана 400‑годдзю са дня яго смерці.

На паніхідзе будуць прысутнічаць прадстаўнікі беларускай навуковай і творчай інтэллігенцыі. Маліцца вернікі будуць на беларускай мове.

Усе, хто хоча ўшанаваць памяць дабравернага князя, запрашаюцца на малітву.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?