28 траўня ў Менску супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы старшыня берасьцейскай абласной філіі Партыі БНФ Зьміцер Шыманскі. Актывіста даставілі ў Дэпартамент фінансавых расьсьледаваньняў.

Як распавёў Шыманскі, у яго сканфіскавалі грошы (1700 даляраў), якія ён меў з сабой, па падазрэньні, што яны быццам бы фальшывыя. Затрыманьне яму патлумачылі тым, што ў дачыненьні да палітыка праводзіцца фінансавая праверка — ці выконвае ён патрабаваньні падатковага заканадаўства.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?