Здарэньне адбылося ў вёсцы Кіпень
Ламаносаўскага раёну Ленінградзкай вобласьці. Невядомыя злодзеі абрабавалі аўтобус беларускіх турыстаў, якія прыехалі ў Расею. Ля аўтобуса нараніцу знайшлі цела памочніка вартаўніка. Сам вартаўнік быў параранены, і яго ў цяжкім стане адвезьлі ў бальніцу, — паведамляюць расейскія тэлеканалы.
09.07.2008
/ 13:49
У Ленінградзкай вобласьці абрабавалі беларускіх турыстаў
Грабежнікі падчас нападу забілі аднаго й цяжка паранілі другога вартаўніка стаянкі, дзе спыніўся на ноч аўтобус.