«Беларускія рыцарскія клюбы ня выканалі новых патрабаваньняў, што тычыцца падрыхтоўкі дасьпехаў. Сярод іншага гэта тычыцца адмысловых накладак на ногі, якія засьцерагаюць ад калецтва», — сказаў адзін з арганізатараў «Дзён Грунвальду» Яцэк Шыманьскі.

Паводле ягоных словаў, ёсьць таксама праблемы, «зьвязаныя з уваходам Польшчы ў Шэнгенскую зону».

Паводле сп. Шыманьскага, у наступным годзе «беларускія харугвы напэўна возьмуць удзел у інсцэніроўцы бітвы».

Інсцэніроўкак бітвы пад Грунвальдам адбудзецца 12 ліпеня на гістарычным месцы — там, дзе яна адбылася ў 1410 годзе.

Радыё Свабода