Узровень інфляцыі, зафіксаваны за першыя сем месяцаў году, склаў 8,1%. Гадавы плян прагназаваўся на ўзроўні 6-8%.

Узровень інфляцыі, зафіксаваны за першыя сем месяцаў году, склаў 8,1%, паведаміў міністар статыстыкі і аналізу Уладзімер Зіноўскі. Па выніках году інфляцыя прагназавалася на ўзроўні 6-8%. Такім чынам, за першых сем месяцаў інфляцыя перавысіла гадавы прагноз. Міністар патлумачыў гэта «ростам сусьветных цэнаў на энэрганосьбіты».

Паводле БЕЛТА