Інфармацыйна-пашуковую сыстэму пра род князёў Радзівілаў ствараюць архівісты шасьці краін – Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы, Расеі і Нямеччыны. Віртуальны архіў будзе ўтрымліваць інфармацыю аб тым, дзе захоўваюцца тыя ці іншыя дакумэнты.

Галоўная мэта гэтага праекту – сабраць у архівах і бібліятэках усю інфармацыю пра род Радзівілаў, бо фонд беларускіх князёў знаходзіцца ў розных краінах. Першыя напрацоўкі будуць прэзэнтаваныя ўжо ў налета.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?