Прагноз надвор’я ў Беларусі на 1—3 лістапада.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 1 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнасць з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах невялікія дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +1—7°C, днём +7—13°C, па поўдні да +15°C.

У Мінску воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +2—4°C, днём +8—10°C.

2 і 3 лістапада па краіне прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор\’е. 2 лістапада месцамі невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +3—10°C, днём +7—13°C, па поўдні да +16°C. 3 лістапада па поўдні месцамі невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер усходні, паўночна‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +3—10°C, у паўночных раёнах 0 — +2°C, днём +7—12°C, па поўдні да +14°C.

2 лістапада ў Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы невялікі дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +5—7°C, днём +10—12°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0