Украінскі праваслаўны каляндар на 2009 год канфіскавалі беларускія мытнікі.
Два асобнікі выдання, якое выйшла ў Кіеве, вёз ў Брэст як падарунак сваякам жыхар украінскага горада Луцк.
Мытнікаў насцярожыла бел‑чырвона‑белая стужка на вокладцы праваслаўнага календара. Яны палічылі яе «забароненай сімволікай» і забралі выданне на «экспертызу».
Насамрэч, праваслаўны каляндар выдадзены на ўкраінскай мове, а бел‑чырвона‑белыя колеры ў гэтым выпадку — хрысціянскія, а не беларускія нацыянальныя.
0
0
0
0
0
0