Пра гэта заявіў міністар сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей падчас онлайн‑канфэрэнцыі, што прайшла на сайце БЕЛТА.

«Я не разумею, чаму такі грамадзкі інтарэс да продажу кантрольнага пакету акцый СТАА МТС. Бо ў Беларусі дастаткова прыцягальных бізнэсаў. МТС працуе цудоўна, прыбыткова, дынамічна разьвіваецца. Сэнсу прадаваць такі бізнэс на сёньня няма. Жаданьне партнёраў у некаторай ступені нам вядома, але ёсьць і інтарэсы нашага інвэстара (гаворка пра «Белтелеком»).

Я мяркую, што ў свой час, напэўна, няправільна быў пастаўлены працэс увядзеньня мабільных апэратараў ў Рэспубліку Беларусь. Першы ці другі апэратар павінен быў быць чыста дзяржаўным, а ня трэці. Такім чынам, няма сэнсу губляць сваю долю акцый і магчымасьць кіраваць апэратарам мабільнай сувязі, бізнэс якога, хачу паўтарыць, толькі ідзе ўверх».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0