Завод карданных валаў «Белкард» у Горадні перайшоў на чатырохдзённы працоўны тыдзень праз праблемы з экспартам прадукцыі. якая пастаўляецца як на ўнутраны рынак, так і ў Расею.
Некалькі тыдняў таму зьявілася інфармацыя пра тое, што спыніўся канвэер аўтамабільнага заводу ў Ніжнім Ноўгарадзе. А якраз туды ў асноўным і ідзе прадукцыя гарадзенскага прадпрыемства - карданныя валы для аўтамабіляў і аўтамабільныя запчасткі.