Кар’ер Мікашэвічы прадпрыемства Граніт, разьмешчанага ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі, з’яўляецца самым вялікім у Эўропе па здабычы прыроднага каменю. Плошча распрацоўкі 683 гектары. Даўжыня складае амаль тры кілямэтры, шырыня — амаль два, а глыбіня дасягае 150 мэтраў. Здабыча граніту ў кар’еры робіцца ўжо 40 гадоў. А каб дабрацца да дна гэтай вялікай ямы патрабуецца праехаць амаль 17 кілямэтраў дарог. У кар’еры даволі вялікі прыток вады, таму на некаторых яго схілах утвараюцца вадаспады, піша радыё «Свабода».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0