Вільготныя сурвэткі Aura Family, 144 шт — 2,19 рубля (зніжка 53%)

Вільготныя сурвэткі ў гаспадарцы лішнімі не будуць дакладна. Іх можна выкарыстоўваць не толькі для асабістай гігіены, але і ў выпадку, калі вы штосьці разлілі на канапу ці дыван альбо пасадзілі пляму на адзенне. Многія носяць дзяжурную ўпакоўку сурвэтак у сумцы ці заплечніку.

Вядома, 144 сурвэткі — гэта больш сур’ёзны фармат для сямейнага карыстання. Хопіць надоўга. 

Пральны парашок Der Waschkönig, 7,5 кг — 14,49 рубля (зніжка 50%)

Калі ў звычайным пачку прыкладна 400 грам парашку, то тут ажно ў 18 разоў болей!

Калі вам часта даводзіцца ўключаць пральную машыну, такі эканомны фармат (дадайце 50-працэнтную зніжку «ГІПА») стане выдатным рашэннем для гаспадаркі. 

Пакеты для смецця Qualita 60 л з ручкамі, 15+3 шт — 1,69 рубля (зніжка 50%)

Драбніцы кшталту пакетаў для смецця ці губак для мыцця посуду маюць непрыемную ўласцівасць сканчвацца ў самы непатрэбны момант. Таму заўсёды варта мець у гаспадарцы запас гэтых рэчаў.

Тым больш калі ёсць магчымасць набываць іх з добрымі зніжкамі. 

Кандыцыянер для бялізны LENOR — 6,99 рубля (зніжка 43%)

Кандыцыянер разгладжвае валокны тканіны, палягчае працэс прасавання і робіць рэчы мяккімі і пяшчотнымі навобмацак. Акрамя таго, кандыцыянеры для бялізны маюць антыстатычны эфект, які пазбавіць вас ад непрыемнай электрызацыі. 

Адразу чатырнаццаць відаў кандыцыянера LENOR да 13 лістапада можна набыць у крамах «ГІПА» са зніжкай 43%.

Гель для галення Gilette Fusion — 7,79 рубля (зніжка 40%)

Гель палягчае працэс галення, што асабліва важна для адчувальнай скуры. Сродак зменшыць непрыемныя адчуванні ад самога працэсу і супакоіць скуру пасля яго.

А якім жа прыемным будзе галенне, калі вы набудзеце гель яшчэ і са зніжкай 40% — паспрабуйце.

Крэм-мыла Fresh Juice 460 мл — 2,69 рубля (зніжка 39%)

З малых гадоў нас прывучаюць увесь час мыць рукі, ды і не толькі іх — часам раяць нават некаторыя прадукты. Амаль паўлітра крэма-мыла Fresh Juice з прыемнымі араматамі садавіны дакладна хопіць надоўга. А спецыяльна падабраныя інгрыдыенты увільгатняць скуру рук і зробяць яе мяккай. 

Тэрмас металічны, 1 л — 20,99 рубля (зніжка 35%)

Пра тое, што ў гаспадарцы патрэбны тэрмас, мы не задумваемся да таго моманту, калі без яго сапраўды не абысціся: камандзіроўка, вандроўка, зімні выезд на лецішча. У халодны сезон гэта вельмі патрэбная рэч.

У «ГІПА» цяпер можна набыць тэрмас за зніжкай 35%.

Зубная паста Colgate «Старажытныя сакрэты» 75 мл — 3,79 рубля (зніжка 31%)

Тэхнолагі Colgate сабралі старажытныя кітайскія рэцэпты для здароўя зубоў і дзясен і ўвасобілі іх у серыю зубных паст Colgate «Старажытныя сакрэты».

Сушылка для абутку (блістар) — 8,99 рубля (зніжка 25%)

Лістапад, снежань, студзень, люты — наперадзе шмат халодных, снежных і мокрых месяцаў. Сушылка для абутку можа стаць вашым выратавальным атрыбутам у гаспадарцы. Разглядаць звычайную батарэю ў якасці такой сушылкі — не варыянт, бо можна папросту сапсаваць абутак, пашкодзіць скуру.

Спецыяльная сушылка дазваляе рэчам прасохнуць знутры, а не звонку.

Спрэй-догляд Salamander для скуры, замшы і тэкстылю — 7,99 рубля (зніжка 24%)

Адзенне і абутак патрабуюць штодзённага догляду, асабліва ў вільготнае і снежнае надвор’е. Спрэй-догляд сусветна вядомай нямецкай фірмы дапаможа працягнуць жыццё вашых рэчаў і захаваць іх бездакорны выгляд.

Падсумоўваем:

Прадукт Цана на акцыі, рублі Папярэдняя цана, рублі Зніжка, %
Вільготныя сурвэткі Aura Family, 144 шт 2,19 4,69 53%
Пральны парашок Der Waschkönig, 7,5 кг 14,49 28,98 50%
Пакеты для смецця Qualita 60 л з ручкамі, 15+3 шт 1,69 3,40 50%
Кандыцыянер для бялізны LENOR 6,99 12,19 43%
Гель для галення Gilette Fusion 7,79 12,99 40%
Крэм-мыла Fresh Juice 460 мл 2,69 4,39 39%
Тэрмас металічны 1 л 20,99 32,08 35%
Зубная паста Colgate «Старажытныя сакрэты» 3,79 5,49 31%
Сушылка для абутку 8,99 11,99 25%
Спрэй-догляд Salamander 7,99 10,49 24%

Усе акцыйныя прапановы тут:

*Знешні выгляд акцыйных тавараў можа адрознівацца ад выяў, змешчаных у тэксце. Наяўнасць акцыйных тавараў удакладняйце ў крамах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0