Мінулы год калектыў завершыў гучным аншлагавым канцэртам з мноствам запрошаных гасцей — адзначыў такім чынам 20-годдзе сумеснай працы музыкаў, што ўваходзяць у цяперашні склад, — Івана Кірчука, Юрыя Дзмітрыева і Юрыя Паўлоўскага.

Свае наступныя 20 год «Троіца» пачынае з душэўнага і ўтульнага канцэрта, на які змогуць патрапіць толькі абраныя гледачы — зала зусім невялікая, усяго на 250 месцаў. І кожнаму ўдасцца ўслухацца ў неверагодны голас Івана Кірчука і магічнае гучанне народных інструментаў з усяго свету. Быццам «Троіца» іграе толькі для яго.

Да веснавога канцэрта «для сваіх» застаецца месяц, і варта паспяшацца з квіткамі.

Цана квіткоў — ад 33 да 58 рублёў.

Інфалінія: 17 3286638, 44 5517706, 29 851776.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0