У Расіі за суткі зарэгістравалі яшчэ 33 захварэлых каранавірусам, агульная колькасць вырасла да 147, паведаміў аператыўны штаб, піша Бі-бі-сі.

«За апошнія суткі ў Расіі зарэгістравалі 33 выпадкі каранавіруснай інфекцыі ў грамадзян Расійскай Федэрацыі, з іх 31 выпадак у Маскве, адзін у Томскай вобласці, адзін у Новасібірскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле штаба, усе хворыя апошнія два тыдні наведвалі краіны з неспрыяльнай сітуацыяй па каранавірусе. Усіх іх шпіталізавалі ў інфекцыйныя боксы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0