Здарэнне адбылося 16 сакавіка а 14-й гадзіне, паведамляе абласная міліцыя.

56-гадовы мужчына пайшоў у краму па гарэлку. Купіў тры пляшкі і накіраваўся да свайго дома. Ідучы па пешаходным пераходзе, без усялякай прычыны рэзка ударыў у твар падлетка, які праходзіў міма. Той ад удару паваліўся на дарогу. А мужчына пайшоў далей.

Хлопчык паскардзіўся маме, тая звярнулася ў міліцыю. Затрымалі дэбашыра праз некалькі гадзін. Ён доўгі час не прызнаваўся ў зробленым і сцвярджаў, што хлопец зваліўся сам. Кропкі над «і» дапамог расставіць відэазапіс, зняты з рэгістратара аўтамабіля, які стаяў на святлафоры.

Заведзена крымінальная справа. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0