УНІАН

УНІАН

Ва Украіне на час дзеяння каранціну з-за каранавіруса прыпынены прызыў на тэрміновую ваенную службу. Пра гэта паведамляе УНІАН.

Адпаведнае распараджэнне падпісаў камандуючы Сухапутнымі сіламі Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі. Ваенныя камісарыяты будуць займацца толькі працай з дакументамі.

У краіне да 3 красавіка аб'яўлены каранцін. Зачыненыя навучальныя ўстановы, забароненыя масавыя мерапрыемствы, спыняюцца авіязносіны. Кіеў закрыў пункты пропуску з г.зв. ДНР і ЛНР, а таксама з Крымам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0