28-гадоваму жыхару Гродна, што падмануў людзей, удалося прыкарманіць 420 тысяч рублёў, якія ён потым прайграў у казіно, паведамляе пракуратура.

Мужчына шукаў тых, у каго былі банкаўскія карты ці хто мог аформіць іх на сваё імя. Пасля гараджанін прапаноўваў за ўзнагароджанне дапамагчы яму перавесці на гэтыя карт-рахункі грошы яго фірмы і затым перавесці іх у гатоўку.

Насамрэч грамадзянін не працаваў, ніякай камерцыйнай арганізацыі ў яго не было. Ён карыстаўся чужымі мабільнікамі і праз праграму афармляў заяўкі ў адным з банкаў на анлайн-крэдыты. Са 113 заявак на суму 538 тысяч рублёў адабрэнне атрымалі 91 на 420 тысяч рублёў.

Мужчына спускаў у ігральнай установе ўсе атрыманыя грошы.

Акрамя таго, для атрымання крэдытаў у банках Мінска і Гродна абвінавачаны падаў фальшывыя даведкі аб даходзе. Яшчэ больш за тры месяцы за год ухіляўся ад выплаты сродкаў на ўтрыманне дачкі па судовай пастанове.

Крымінальную справу накіравалі ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0