Аляксандр Лукашэнка афіцыйна не прызнае Крым расійскім, паколькі хоча выбудоўваць добрасуседскія адносіны з Украінай, лічыць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Пра гэта ён выказаўся, адказваючы на пытанні прадстаўнікоў так званай «крымскай грамадскасці», паведамляе ў сваім Telegram-канале журналіст крамлёўскага пула Дзмітрый Смірноў.

«Не стаўце прэзідэнта Беларусі ў складанае становішча. (…) Беларусь мае права, гэта суверэнная незалежная дзяржава, нягледзячы на тое, што мы будуем Саюзную дзяржаву», — патлумачыў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0