Надзвычайнае здарэнне адбылося 14-га сакавіка ў вёсцы Стрэнькі Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Як стала вядома «Моцным навінам», два сябры, абодва 1984 года нараджэння, палявалі ў гэтай мясцовасці, як мяркуецца, на гусака.

Пасля палявання адзін з іх, жыхар Жлобіна, разраджаў ружжо, аднак па неасцярожнасці пальнуў шротам і трапіў у таварыша.

У выніку пацярпелы атрымаў траўму левага каленнага сустава, з якой і быў шпіталізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0