На брыфінгу, прысвечаным барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падпіша закон аб абароннай вытворчасці, які дазволіць павялічыць выпуск масак, рэспіратараў, апаратаў для штучнай вентыляцыі лёгкіх і іншага неабходнага абсталявання, паведамляе Reuters.

«Мы збіраемся перамагчы нябачнага ворага», — сказаў Трамп і дадаў, што крызіс, які разгортваецца, зрабіў яго «прэзідэнтам ваеннага часу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0