Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа мяркуе, што ўлады Кітая раней дазволілі выехаць з горада Ухань сотням тысяч заражаных каранавірусам людзей. З гэтым сцвярджэннем кіраўнік замежнапалітычнага ведамства ЗША выступіў у сераду ў эфіры тэлеканала Fox News.

Паводле версіі Пампеа, з-за дзеянняў кіраўніцтва КНР «узнікла небяспека не толькі для кітайцаў, але і для людзей ва ўсім свеце». Як мяркуе дзяржсакратар ЗША, улады Кітая «ведалі пра рызыку», але нібыта «змарнавалі важныя першыя дні ў пачатку, дазволіўшы сотням тысяч людзей з'ехаць з Ухані і адправіцца ў такія месцы, як Італія, дзе цяпер пакутуюць». «Яны спрабавалі не дапусціць пашырэння інфармацыі <…> замест таго, каб паспрабаваць па-сапраўднаму перашкодзіць пашырэнню віруса, чаго патрабаваў свет», — дадаў Пампеа.

Успышка ў канцы 2019 года ў Цэнтральным Кітаі выкліканага новым каранавірусам захворвання распаўсюдзілася амаль на 140 краін і была прызнана Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя пандэміяй. Паводле апошніх звестак, у свеце заразіліся звыш 210 тыс. чалавек, каля 8,5 тыс. памерлі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0