У маленькім горадзе на поўначы Італіі спынілі з'яўленне новых выпадкаў заражэння каранавірусам з дапамогай эксперыменту, піша bbc.com.
Калі камуна Ва Эуганеа недалёка ад Венецыі апынулася ў эпіцэнтры еўрапейскай успышкі COVID-19, там з самага пачатку разгарнулі актыўнае тэставанне насельніцтва.
Усім 3,4 тысячам жыхарам горада, незалежна ад наяўнасці ў іх сімптомаў, зрабілі тэсты на каранавірус. Тых, у каго дыягназ пацвердзіўся, адправілі на строгі каранцін. Людзей, з якімі яны кантактавалі, — таксама.
Праз 10 дзён усіх пратэставалі паўторна, і ў выніку колькасць хворых знізілася на 90%, распавёў італьянскім і брытанскім СМІ прафесар Андрэа Крэсанці з універсітэта Imperial College London, які браў удзел у эксперыменце.
У Во, дзе 22 лютага зафіксавалі першую ў Італіі смерць ад каранавіруса, гарадскім органам аховы здароўя ўдалося цалкам спыніць распаўсюд інфекцыі.
«Тэставанне было вельмі важным, яно выратавала шмат жыццяў», — падзяліўся з журналістамі мэр горада Джуліяна Марціні.