Колькасць ахвяр новага каранавіруса ў Кітаі за апошнія суткі ўзрасла на восем чалавек, колькасць захварэлых павялічылася на 34, выздаравелі яшчэ 819 чалавек. Пра гэта паведаміў у чацвер Дзяржаўны камітэт па пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР. Пры гэтым ніводны з новых выпадкаў не прыходзіцца на Ухань, які стаў цэнтрам эпідэміі.

Па звестках ведамства, колькасць інфіцкаваных у краіне за ўсю гісторыю эпідэміі дасягнула 80,9 тыс. чалавек, з іх выздаравелі 70,4 тыс., памерлі 3245. Згодна з абноўленымі данымі, афіцыйны паказчык смяротнасці ад віруса па Кітаі складае 4%. Доля выздаравелых за суткі павялічылася з 86% да 87%.

На большай частцы мацерыковага Кітая ўжо шмат дзён адсутнічаюць новыя выпадкі заражэння. Аднак у краіне пастаянна расце колькасць інфікаваных, якія прыбываюць з-за мяжы: улады зарэгістравалі ўжо 189 такіх выпадкаў, з іх 34 (у Пекіне, Шанхаі і яшчэ трох рэгіёнах) — за апошнія суткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0