Былы гулец зборнай Беларусі Віталь Кутузаў заклікаў адмовіцца ад паціскання рук у чэмпіянаце краіны па футболе.

«Не. Беражыце сябе хлопцы, сваіх блізкіх. Адмовімся ад нікому не патрэбных, завучаных рытуалаў! Гэта не страх, не паніка, проста жаданне захаваць здароўе. Спадзяюся, усё пад кантролем, і ўсе будуць жывыя і здаровыя!» — напісаў Кутузаў у сваім інстаграме.

Нагадаем, што сёння стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Толькі ў Беларусі і Турцыі чэмпіянат не перанесены ці не адменены з-за небяспекі каранавіруса.

Чытайце таксама:

Каранавірус, рэбрэндынг і праблемы «цукровых» клубаў. З чым стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе?

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?