Нацбанк адрэагаваў на сітуацыю на фінансавым рынку Беларусі афіцыйным каментаром.

Вось яго тэзісы.

1. У Беларусі захоўваецца плаваючы курс рубля. Таму калі рубель будзе натуральна абясцэньвацца, то даляр і еўра будзе настолькі ж натуральна расці.

Аднак каб скачкі не былі занадта моцныя, часам Нацбанк усё ж будзе ўдзельнічаць у таргах. У прыватнасці, Нацбанк ужо ўкідваў нейкую валюту на таргі. Гатовы рэагаваць і надалей.

2. Стаўкі па дэпазітах часова адпраўляюць у свабоднае плаванне. Стаўкі па крэдытах застаюцца ранейшымі.

3. Наяўных даляраў у абменніках можа не хапаць, бо складана даставіць даляры з ЗША праз каранавірус. Але абмежаванняў па куплі няма. Калі хочаце, бярыце еўра.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?