Расійскія грамадзяне разам з беларускімі могуць штодня выехаць з Польшчы ў Беларусь на чатырох аўтобусах, арганізаваных беларускай амбасадай у Варшаве. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў амбасадар Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў.

Дыпламат расказаў: «Штодня тры польскія аўтобусы, якія арганізаваны пасольствам Беларусі ў Польшчы, перавозяць 150 чалавек з Варшавы ў Брэст і Гродна. Акрамя таго, яшчэ 50 чалавек перавозіць аўтобус з Бяла-Падляскі ў Брэст. Такім чынам, кожны дзень гэта 200 чалавек. Разам з беларусамі такой магчымасцю могуць скарыстацца і карыстаюцца расійскія грамадзяне».

«Мы знаходзімся ў цесным узаемадзеянні з пасольствам Расіі ў Варшаве як на ўзроўні паслоў, так і па лініі консульскіх службаў, — заўважыў Уладзімір Чушаў. — Акрамя таго, беларуская замежная ўстанова знаходзіцца ў пастаянным узаемадзеянні з памежнымі службамі Польшчы і Беларусі».

Цяпер таксама прапрацоўваецца пытанне арганізацыі часовых зносін для перавозкі па маршруце Беласток — Гродна.

Уладзімір Чушаў расказаў, што пасольства Беларусі ў Польшчы і беларускі Мінтранс дасягнулі разумення па пытанні магчымай перавозкі расійскіх грамадзян з Брэста і Гродна ў Расію.