4 мая пайшоў з жыцця беларускі дзеяч ва Украіне Пятрусь Капчык (Украіна). Яму было 76 гадоў, паведамляе прэс-служба ЗБС «Бацькаўшчына».

Апошнім часам спадар Пятрусь моцна хварэў, паведаміў Віктар Камісарук.

Пісьменнік, журналіст і перакладчык Пятрусь Капчык быў актыўным сябрам ЗБС «Бацькаўшчына» і браў удзел ва ўсіх З’ездах беларусаў свету, пачынаючы ад самага першага. Акрамя гэтага рэгулярна браў удзел у Фестывалях мастацтваў беларусаў свету, З’ездах беларусаў Украіны і іншых важных мерапрыемствах, скіраваных на захаванне і развіццё беларускай культуры ва Украіне.

На пачатку 2000-х Пятрусь Капчык уваходзіў у аргкамітэт па стварэнні Усеўкраінскага Саюзу Беларусаў. Ад 1985 года нязменна ўзначальваў суполку беларускай культуры «Зорка Венера» ў Ізяславе (Украіна).

Глядзіце таксама: Ліст з Украіны: «Без чытання «Нашай Нівы» мы тут ані дня пражыць ужо не можам»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0