Адзiн чалавек загiнуў на месцы, другi атрымаў апёкi 80 працэнтаў паверхнi цела ў вынiку выбуху кiслароднага i газавага балонаў увечары 31 сакавiка.

Бяда здарылася са слесарамi Баранавiцкай ПМК-10, якiя знаходзiлiся ў кунгу (спецыяльна абсталяванай для грузавой машыны будцы) аўтамабiля ГАЗ-52.

Слесар 1956 года нараджэння загiнуў на месцы, а яго 47-гадовы таварыш атрымаў цяжкiя траўмы. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" памочнiк начальнiка Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, два чалавекi, якiя знаходзiлiся ў кабiне аўтамабiля, не пацярпелi.

Прычыны надзвычайнага здарэння пакуль высвятляюцца. Расследаваннем займаецца Баранавiцкая пракуратура.

Святлана Яскевіч, Сымон Свiстуновiч, Звязда